Спадчына: Стрэльнаўская Аляксандра Неўская царква
Серада, 02 Ліпень 2025 09:36
225 гадоў з часу пабудовы Аляксандра-Неўскай царквы ў в. Стрэльна (Іванаўскі р-н; 1800), помніка драўлянага дойлідства з элементамі архітэктуры стыляў класіцызму і ампіру
У цэнтры в. Стрэльна Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца Свята-Аляксандра-Неўская царква,пабудаваная ў 1800 г. на ахвяраванні памешчыка Андрэя Сулкоўскага. Будавалася як уніяцкая Свята-Мікалаеўская царква. Пасля ліквідацыі уніі (1839) будынак перададзены праваслаўным і асвячоны ў імя святога дабравернага князя Аялксандра Неўскага.